Людскія справы «Дзякуй» беларускім медыкам. Абодва сыны – з жахлівай хваробаю


Бацькі маленькага Мікіты цягам двух гадоў дамагаліся ад лекараў адказу на пытанне: чаму іх сын захоўваецца не так, як усе.

«Дзіця не ходзіць па лесвіцы. Дзіця элементарных рэчаў не можа зрабіць. Не можа падняцца з падлогі. Калі я пра гэта кажу, мне ў адказ: “Мама, дзіця разбэшчанае. Зрабіць больш жорсткай форму выхавання. А вас – да псіхолага. Відаць, у дзяцінстве не нагулялася ў лекара, спрабуе лячыць не існуючыя хваробы”», – распавядае маці Алена Кірзенка.

Дыягназ высветліўся выпадкова: пры здачы біяхімічнага аналізу крыві ў паліклініцы. «Лекар кажа: вы мяне выбачайце, але ў вас аналізы хворага, які трапіў у рэанімацыю», – узгадвае Алена. Але медыкі і гэтым разам не вызначыліся прафесіяналізмам. Вырашылі, што ў дзіцяці гепатыт.

«Я рыдаю. Пасля прыходзіць да нас у інфекцыйную лякарню доктар і кажа: вы ведаеце, лепш бы ў вас быў гепатыт. Лепш бы ў вас было любое захворванне, чым тое, што мы вам паставім…»

Калі Алена гэта пачула, яна была на сёмым месяцы цяжарнасці. Віншуем, сказалі лекары. Аднаго маеце, другога народзіце… Як бацькі працягваюць змагацца за жыццё сваіх дзяцей і што сказалі пра Беларусь лекары з Бельгіі, глядзіце ў рэпартажы праграмы «Людскія справы» (відэа вышэй).

Поўнае выданне «Людскіх справаў», прысвечанае рэдкім генетычным захворванням:

Праграму «Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары