Гарачы каментар Сын Шэймана не выпадкова звязаўся з экс-генералам ФСБ


Прозвішча Шэйман у Беларусі вядомае. Віктар Шэйман – блізкі сябар Аляксандра Лукашэнкі, былы дэпутат, былы Генеральны пракурор, былы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта, а цяпер кіраўнік упраўлення справамі прэзідэнта. Як высветлілася сын чыноўніка мае бізнес інтарэсы ў Расеі, дзе ягоным партнёрам выступае экс-генерал ФСБ, звязаны з атачэннем прэм’ера Расеі Дзмітрыя Мядзведзева.

Журналісты «Белсату» Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева, якія раскапалі гэтую інфармацыю, распавядаюць пра сваё расследаванне.

«Такі бізнес не зʼяўляецца праблемай у тым выпадку, калі чалавек з такім бізнесам не фігуруе, як дарадца высокапастаўленага чыноўніка. І калі Сяргей Шэйман зможа патлумачыць нам, што за фірма і чым яна займаецца. Але калі ён сумяшчае неафіцыйную дзяржаўную пасаду і мае непразрысты бізнес – тады гэта праблема і грамадства заслугоўвае ведаць», – распавядаюць журналісты.

Сам Сяргей Шэйман відавочна не хоча каментаваць сітуацыю.

«Цягам чатырох дзён ён не падымае слухаўку і ніяк не рэагуе», – кажа Кацярына Андрэева.

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»

Глядзі таксама
Каментары