Бізнесмен з ЗША любіць Караткевіча і размаўляе па-беларуску


Адныя беларусы развітваюцца з Радзімай у ля-міноры, іншыя з’язджаюць з ля-мажорнымі матывамі. Вяртаюцца таксама па-рознаму. На трошкі і назаўжды. Паспяховымі і лузерамі. Размова ў новым выданні «Прывату» пойдзе пра тых, хто калісьці з’ехаў з Беларусі.

Нехта плануе вярнуцца або ўжо вярнуўся. Зміцер Пракапенка – беларускі бізнесовец, які вярнуўся з ЗША і цяпер працуе ў Беларусі. Сын аднаго са славутых беларусаў ХХ стагоддзя, легендарнага футбаліста менскага «Дынама» Аляксандра Пракапенкі, талента з трагічным лёсам…

«Можна падарожнічаць, жыць у розных краінах, але заўсёды вяртацца. З радзімай ёсць моцная сувязь…», – шчыра адказвае Зміцер.

Глядзіце выданне «З’ехаць, каб вярнуцца, або беларуская эміграцыя 21-стагоддзя» цалкам:

«Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць», – так пачынае свой аповед беларуска, якая ўжо шэсць гадоў жыве ў Бразіліі. Вольга Ермалаева Франко лічыць, што беларусам можна заставацца, нягледзячы на месца побыту. А са сваім мужам, бразільцам Патэрсанам, яны на штодзень размаўляюць па-беларуску.

Іншыя героі выдання: вандроўніца, фатограф і грамадзянка свету Дана Комрад і мастак Захар Кудзін, які надоечы вярнуўся з Амерыкі, але зноў збіраецца вярнуцца туды. Чаму і навошта? А што бліжэй Вам?

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.