Маладыя гомельскія мастакі аб'ядналіся ў «Сімбіёз»


Карціны, выстаўленыя ў фае Абласной канцэртнай залы ў Гомлі, не блякнуць нават на фоне агрэсіўных колераў сценаў памяшкання. Яркасць фарбаў ды кантраст іх спалучэнняў – эфект працы двух маладых гомельскіх мастакоў.

Аляксей Дворачкін мае тэндэнцыю да рэалістычнай манеры, Кірыл Міхаленка любіць абстракцыю. Аб’яднанне іхных твораў у адной прасторы атрымала лагічную назву – «Сімбіёз».

«Не хацелася б зусім убіваць сябе ў сучаснае мастацтве, выскокваць з нагавіцаў, – кажа Аляксей Дворачкін. – І не хацелася б прывязваць сябе да класікі, хацелася б знайсці залатую сярэдзіну і ісці ў духу часу ды казаць пра тое, што адбываецца менавіта зараз».

«Больш трэба працаваць, больш маляваць, галоўнае не ленавацца, – лічыць Кірыл Міхаленка. – Будзеш працаваць – і ўсё атрымаецца. Галоўнае працаваць, працаваць, працаваць!»

Экспазіцыю можна пабачыць да 20-га студзеня, уваход вольны.

Марына Вашкевіч