Вадзім Пракопчык: Сяржанты будуць думаць, як адзін другому горла перарэзаць, а не Радзіму бараніць


Блогер Вадзім Пракопчык – пра «дзедаўшчыну» у Печах, а таксама візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Брусель і падзел Касцюшкі паміж палякамі і беларусамі.

Выкрытая ў вайсковай часці ў Печах «дзедаўшчына» – яшчэ адзін аргумент за тое, што патрабуецца рэфармаванне беларускай арміі, заўважае Пракопчык, абмяркоўваючы падзеі гэтага тыдня.

«Такое войска няздольнае бараніць нас і краіну, калі ў ім за нашыя сродкі як падаткаплацельшчыкаў выцягваюць грошы з нашых дзяцей, каб не было здзекаў. І ў нас ва ўсіх сферах такія паборы. Калі што здарыцца, гэтыя сяржанты будуць думаць, як адзін аднаму горла перарэзаць, а не Бацькаўшчыну абараніць», – кажа Пракопчык.

Нагадаем, у вайсковай часці ў Печах, дзе праходзяць вучобу салдаты тэрміновай службы, знайшлі павешаным 21-гадовага Аляксандра Коржыча. Праводзіцца расследаванне, у медыях з’яўляюцца шматлікія сведчанні пра факты нестатутных адносін (вымагальніцтва, збіццё і г.д.) у Печах, тысячы беларусаў падпісалі петыцыю за адстаўку міністра абароны.

Ці прынясе плён розгалас трагедыі ў Печах?

А таксама:

  • Чаму Беларусі на карысць тое, што Аляксандра Лукашэнку запрасілі на саміт «Усходняга партнёрства» у Брусель упершыню за час існавання гэтага ўтварэння?
  • Чаму Вадзім Пракопчык не верыць у масавасць Маршу абураных беларусаў з лозунгамі супраць збяднення, які пройдзе ў Менску 21 кастрычніка?
  • Як не канфліктаваць з суседзямі праз нацыянальных герояў, як гэта адбываецца цяпер між беларусамі і палякамі з-за надпісу на помніку Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі?

Глядзіце ў поўным выданні «Размовы дня»