Размова дня Сяргей Пальчэўскі: Крыўдна, што бараніць Курапаты выходзіць значна меней беларусаў, чым на «дармаедаўскія» акцыі


Аднаго з абаронцаў Курапатаў, грамадскага актывіста Сяргея Пальчэўскага СМІ назвалі «героем нашага часу»: каб спыніць будаўнічую тэхніку, хлопец прыкуў сябе наручнікамі да «МАЗу».

Сяргей Пальчэўскі кажа, што адчувае крыўду, калі бараніць Курапаты выходзіць значна меней людзей, чымсьці на акцыі пратэсту супраць дэкрэту аб «дармаедах»:

«Курапаты – сімвал пакутаў беларускага народа, а людзі выходзяць больш за грошы, а не за гісторыю». Разам з тым ён браў удзел у менскім Маршы абураных беларусаў.

Як паўплывалі на здароўе некалькі гадзін ляжання на халоднай лютаўскай зямлі пад «МАЗам», чаму ён пайшоў на такі радыкальны крок, як ставяцца бацькі да таго, што робіць «маладафронтавец» – падрабязней у «Размове Калінкінай».

ІЧ belsat.eu

Каментары