Сяргей Філімонаў: Піяр вакол Ivan'a выглядае глупствам


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbWJRdFR4SXA4Q1ElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Беларусь краіна з мілагучнаю мовай. Аднак за 12 гадоў Сінявокая так і не наважылася заспавяць на роднай мове са сцэны «Еўрабачання». Сёлета на конкурс паедзе беларус, але пад красамоўным псеўданімам Ivan і з расейскім прадзюсарам за плячыма.Фінал нацыянальнага адбору на міжнародны песенны конкурс «Еўрабачанне» прайшоў у студыі Белтэлерадыёкампаніі вечарам 22-га студзеня. Спявак Аляксандр Іваноў стаўся пераможцам тэлефоннага і SMS-галасавання гледачоў. З песняю «How to Fly», якую для маладзёна напісаў Віктар Дробыш, спявак рэпрэзентуе нашую краіну ў Швецыі ў траўні. Між тым 22-гадовы нарадзінец Гомля больш вядомы на расейскай сцэне. Ён перамог у конкурсе «5 зорак», стаў суперфіналістам «Галоўнай сцэны» і ўладальнікам прэміі выбару прадзюсараў у гэтым жа праекце. А вось гурт «NAVI» з песняю «Гэта зямля», адзіны прэтэндэнт, які выступіў на беларускай мове, заняў 4 месца. Беларусь бярэ ўдзел у «Еўрабачанні» з 2004 года, у фінал краіна прабівалася чатыры разы.Госць «Гарачага каментара» – журналіст, аўтар праграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў. У абмеркаванні вынікаў беларускага адбору на «Еўрабачанне-2016» гаворка сыходзіць з мастацтва ў бок «распілу грошай», заўважыў журналіст.

«Можна паглядзець на вынік, на музыку, якую прапаную пераможца. Гэта сярэдзіна 80-ых гадоў. Магчыма, гэты кампазітар у сваёй маладосці слухаў гурт «Modern Talking» і вось стварыў нешта такое», – мяркуе Сяргей Філімонаў.

Паводле яго, піяр вакол Ivanʼa выглядае глупствам: «Уявіце, расейскі рыцар Айвенга ў даспехах… Які Айвенга? Які рыцар? У Расеі, падаецца, нічога такога не было».Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu