Сяргей Чыслаў: Што выбар Беларусі – шчасце ці тэлевізар?


Каб Беларусі знайсці сваё месца ў свеце – трэба гэты свет ведаць. Беларусі з цудаў прыроды дасталіся лес ды багна – але варта выходзіць з гэтых лесу ды багны – лічыць заснавальнік «Белага легіёну», а цяпер вандроўнік Сяргей Чыслаў.

Нават у бяднейшых краінах ёсць каштоўны складнік, каторага бракуе ў цывілізаваных грамадствах – малы кантакт чалавека з дзяржавай. З аднаго боку, дэмаграфічны спад у заможных краінах прыводзіць да таго, што яны становяцца прывабнымі для тых, хто жыве ў неўладкаваных краінах. З другога боку, Чыслаў згадвае пра Непал, у якім яшчэ дзесяць гадоў таму людзі жылі бедна, але шчасліва. Але сітуацыя змянілася ў апошнія гады:

«Яны пачалі задумвацца пра тое, як можна быць шчаслівымі без плазменнага тэлевізара».

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».