Сяргей Бульба: «У Беларусі сфармавалася трэцяя сіла, якая кіруе прэзідэнтам»


Дзяржава дэманструе нам, яе грамадзянам, што пра нашую бяспеку клапоцяцца. Трэба думаць, што папраўкі ў некаторыя законы ў пытаннях барацьбы з тэрарызмам скіраваныя менавіта на гэта. Але ці выключна? І ці не пад прыкрыццём змагання з тэрарызмам можна будзе ладзіць бесперашкодны пераслед актыўных і нязгодных?

«У краіне сфармавалася трэцяя сіла, якая кіруе грамадствам і прэзідэнтам… Амаль у кожным кабінеце (у КДБ – Заўв. Belsat.eu) вісіць вымпел або фуражка ФСБ», – кажа госць праграмы «Гарачы каментар» Сяргей Бульба (Чыслаў).

Артыкул Крымінальнага кодэксу пра тэрарызм, між іншага, пашыраецца на фінансаванне праезду да месца навучання ў тэрарыстычнай дзейнасці. Канкрэтызаваўся спіс «крытычна важных аб’ектаў» (іх ажно 856). Захады супраць падазраваных асобаў і арганізацыяў маюць базавацца нібыта на міжнародных дакументах, але важны момант – тое, што парадак прыняцця гэтакіх захадаў усталёўвае прэзідэнт.

І, нарэшце, ці выпадкова гэткія змены з’яўляюцца ў той момант, калі дзяржструктуры актыўна раскручваюць справу «Белага легіёну» і масавых закалотаў?

«Для нас было здзіўленнем, што »Белы легіён« вырашылі зачапіць. Арганізацыя ўжо шмат гадоў не функцыянуе… У свой час мы занялі дзяржаўніцкія пазіцыі. Мы не лезлі ў палітыку. Мы не бачылі цікавых для нас палітыкаў. Але мы разумелі, што Беларусь стане нармальнаю, нацыянальнаю дзяржаваю, якая будзе будаваць свой беларускі дом. Мы паціху рабілі сваю справу – вучылі дзяцей, якія праз 10-15 гадоў мелі стаць часткаю эліты», – тлумачыць экс-лідар «Белага легіёну».

Паводле Сяргея Бульбы, улада праз сацыяльную незадаволенасць пачала шукаць «ворага» і чарговую «страшылку».

«Калі Лукашэнка ішоў на выбары ён сапраўды быў прэзідэнтам надзеі. Але пасля другога ці трэцяга тэрміну стала зразумела, што гэта не тая байка».

Які сацыяльны кантракт заключыў Лукашэнка з народам?

Працяг у відэаматэрыяле!