Размова дня Сяргей Балыкін: Будавалі сіліконавую даліну – пабудавалі сіліконавае балота


Чаму Беларусь з цяжкасцю ператвараецца ў краіну з высокатэхналагічнай эканомікай на ўзор Сінгапуру, дзе таксама жорсткая ўлада?

«Будавалі сіліконавую даліну – пабудавалі сіліконавае балота», – кажа юрыст і прадпрымальнік Сяргей Балыкін.

«Далі там усім падатковыя льготы. ІТ-шныя прадпрымальнікі кажуць: калі не будзе льгот у нас – будзе бізнес нерэнтабельны. Па сутнасці, гэта палітычная рэнта», – лічыць Балыкін, дадаючы, што гэта адбываецца за кошт усяго астатняга насельніцтва.

Пра гэта, а таксама пра эфекты ад магчымай змены эканамічных артыкулаў з Крымінальнага кодэксу, інвестараў-авантурыстаў, рэйдэрства і небяспеку нефармальных дамоўленасцяў пры вядзенні бізнесу – у «Размове Калінкінай».

Каментары