Сямейны гвалт - тут Беларусь у лідарах


Беларусь – адзін з еўрапейскіх лідараў па сямейным гвалце, сцвярджаюць псіхолагі. Гэтая праблема – схаваная, бо ахвярам сямейнага гвалту ў Беларусі няма куды пайсці па дапамогу.

Дзяржаўныя прытулкі працуюць ад 9 да 18 гадзіны і таму стаяць абсталяваныя, але пустыя. Прытулкі пры цэрквах ды грамадскіх арганізацыях – перапоўненыя і не здольныя прыняць новых ахвяраў.

Таксама ў грамадстве існуе практыка скідвання віны на ахвяру гвалту. Як абараніць ахвяраў гвалту ды як дамагчыся, каб і грамадства, і дзяржава прызналі гэтую праблему?