Святлана Мацкевіч: Педагогаў дэмаралізуюць патрабаваннямі паслухмянства і некрытычнасці


Кандыдат педагагічных навук Святлана Мацкевіч кажа, што «штурханіна» у спробах рэфармаваць сістэму адукацыі ў Беларусі была «яшчэ да Колі» – то бок, да таго, як малодшы сын кіраўніка краіны стаў шкаляром.

Чаму пры рэдкім выключэнні маўчыць педагагічная супольнасць?

«Тыя, хто ў стане абмяркоўваць і каму неабыякава, каму баліць, яны практычна ўсе выключаныя з фармальнай сістэмы адукацыі. Сапраўдныя, добрыя педагогі, якія там засталіся, вымушаныя падпарадкоўвацца патрабаванням гэтай сістэмы. Усталяваны асяродак, які дэмаралізуе, калі заахвочваецца лаяльнасць, паслухмянства і адсутнасць крытыкі», – зазначае Святлана Мацкевіч.

Яна кажа, што тых, хто пачынае нешта абмяркоўваць, «затыкае астатняя маса». «Гэта – праблема кансалідацыі педагагічнай супольнасці», – перакананая Мацкевіч.

Падрабязней – у «Размове Калінкінай»