Размова дня Святлана Калінкіна: Палітэхналагічны ход уладаў супраць «дармаедаў» праваліўся


Вядоўцы праграмы «Размова» Святлана Калінкіна, Уладзімір Мацкевіч і Усевалад Сцебурака ў адмысловым выданні падвялі вынікі мінаючага 2017 году. Усе трое супалі ў думцы, што падзеяй году сталі пратэсты супраць прэзідэнцкага «антыдармаедскага» дэкрэту.

Як адзначыла журналістка і публіцыстка Святлана Калінкіна, улады хацелі накінуць адмоўную характарыстыку на «дармаедаў», каб працаўнікі выступілі супраць іх і за ўладу, але адбылося наадварот:

«Бо ў разуменні народа дармаеды сядзяць якраз ва ўладзе. Таму гэты палітэхналагічны ход не спрацаваў».

Падрабязней пра смеласць удзельнікаў акцыяў пратэсту, пра новыя «дзяржавы» Вайшнорыю і Каталунні, пра тое, ці можна ў «казармах» выхаваць кадры для лічбавай эканомікі, пра скандалы ў арміі ды пра іншыя топ-падзеі 2017 году – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай, Уладзіміра Мацкевіча і Усевалада Сцебуракі.

Каментары