Мова Нанова Свята


Чым адрозніваюцца ва ўжыванні словы «гадавіна» і «ўгодкі»? Што такое вэлюм, мятлік, строй? Які існуе сінонім да слова «маршалак»? Як правільна называць жаніха і нявесту па-беларуску? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з паэтам і шоўменам Усеваладам Сцебуракам.Cвята, святочны – рус. праздник, праздничныйУрачысты – рус. торжественныйВяселле, вясельны – рус. свадьба, свадебныйХрэсьбіны – рус. крестиныУлазіны / уваходзіны = наваселлеДзень народзінаў = дзень нараджэнняЮбілей: гадавіна (рус. годовщина) і ўгодкі (рус. годовщина). Гадавіна – юбілей з нагоды дня народзінаў, напрыклад, пяцідзесяцігоддзе. Угодкі – юбілей сумнай падзеі, часцей пахавання ці смерці.Зару́чыны (рус. помолвка) – тое, што папярэднічае вяселлю.Паса́г – рус. приданоеВядоўца / вядучы, канферансье, шоўменМарша́лак (рус. тамада) – згодна старажытнае традыцыі вядоўца на вяселліМузы́ка – рус. музыкантМаладыя: малады і маладая – рус. жених и невестаДружкі / сведкі / асістэнты – рус. свидетели. Дамо слова дружцы (ж.р.) нашай маладой и дружку (м.р.) нашага маладога!Звароты (рус. обращения): спадар, спадарыня, спадарства, пан, пані, панове, шаноўная грамада, паважаныя госці. Васпан і вашамосць – архаічныя звароты, якія ў сучаснай мове маюць паэтычнае або іранічнае адценне.Шлюб – рус. брак. Пабрацца шлюбам / ажаніцца з – рус. жениться на.Посуд для напояў: келіх (рус. бокал), чарка / кілішак (рус. рюмка), шклянка (рус. стакан), куфаль / кухаль (рус. бокал для пива). Падымайма келіхі! Наліце чарачкі! У кілішак не нацэдзіш лішак! Келіх – на віно ці шампанскае, куфаль / кухаль – на піва, чарка – на гарэлку, шклянка – на ваду або сок.Пярсцёнак – рус. кольцо. Бывае заручальны і шлюбны. Жуковіна (састарэлае) – пярсцёнак без каменя.Бацькоўскае дабраславенне / згода – рус. родительское согласие. Дабраславіць на шлюб, дабраславіць абра́зам (рус. благословить иконой)Строй / убор / убранне = касцюмВэлюм – рус. фатаМятлік – рус. бабочкаПасаваць / быць да твару = падыходзіць. Маладой пасавала белая сукенка.Тосты: «Згоды ды кахання!» (рус. согласия и любви),«Згоды ды лагоды», «Няхай шчасціць!», «Будзьма!», «Віват маладым!»

Каментары