Мова Нанова Якія беларускія сувеніры набыць замежным сябрам?


Бусел, зубр, валошка, бульба… Ці карыстаецца сёння сувенірная прадукцыя з такой пазнавальнай, нават «папсовай» беларускай сімволікай попытам? Якія сувеніры ў апошні час пацяснілі яе на беларускім рынку? Адкуль дызайнеры чэрпаюць новыя ідэі для аздаблення сваіх вырабаў? Што лепей набыць у падарунак, калі вы збіраецеся за мяжу? Якія сувеніры найбольш папулярныя: чаркі, асадкі, шалікі, бірулькі, скарбонкі? Пра гэта і яшчэ шмат пра што іншае вядоўцам Алесі Літвіноўскай і Глебу Лабадзенку распавядзе госць перадачы Аляксей Каралёў, дызайнер, бізнесовец, кіраўнік сувенірнай кампаніі «Вітаем».

Сувенір, сувенірны вырабрус. сувенирное изделие
Вырабляцьрус. производить
Вытворчасцьрус. производство
Падарунакрус. подарок
Крама = магазін
Гандлёвая маркарус. торговая марка
Попытрус. спрос
Пакупнікрус. покупатель; купляцьрус. покупать
Набывацьприобретать
Спажывецрус. потребитель
Замежны госцьрус. зарубежный гость; іншаземецрус. иностранец
Таннырус. дешевый
Карыснырус. полезный
Драбяза, дробязьрус. мелочь
Выяварус. изображение
Малюнакрус. рисунок
Вышыванка (гутарк.) = арнамент
Распрацоўкарус. разработка
Аловакрус. карандаш
Асадка = ручка
Запальнічкарус. зажигалка
Бірулькарус. брелок
Шалікрус. шарфик
Чаркарус. рюмка
Кубакрус. чашка
Сподакрус. блюдце
Тэрмакубак рус. термокружка
Нататнікрус. блокнот
Скарбонкарус. копилка
Бранзалетрус. браслет
Саколка, цішотка = футболка
Ручнікрус. полотенце

Каментары