Сустракаем Каляды з «Белсатам»! «Святочныя размовы»: Зісер у Куставай


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdEw5VUxvTlE5NTQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Каляды – час мараў і жаданняў, успамінаў пра цуды маленства і надзея на цуды будучыні. Мары ажыццёўленыя і прышлыя.

Спецпраект каналу «Белсат» у межах «Прывату» з Валярынай Куставай – «Святочныя размовы». Госць студыі выдання №2 калядных размоваў – стваральнік парталу TUT.BY Юрый Зісер.

Як у Юрыя Анатольевіча атрымалася здзейсніць сваю запаветную мару ў гэтым годзе? Наколькі дзясяткаў кілаграмаў ён схуднеў і за колькі месцаў? Як атрымліваецца трымаць вынік? На што Зісер прамяняў свой гардэроб? Як святкаваў Каляды у родным Львове? І ці адзначае яўрэйскі Новы годРош-ха-Шана? Якія падарункі як чалавек заможны дарыць родным і сябрам? І якія дабрачынныя праекты, якім дапамог здзейсніцца ў гэтым годзе, яму падабаюцца найбольш? Ці верыць спадар Юры ў гараскопы? І як плануе правесці святы? Глядзіце ў поўным відэавыпуску!

Два калядныя выданні адмысловага праекту «Святочныя размовы» – у эфіры «Белсату» прайшлі 24 і 25 снежня. Яшчэ два навагоднія выданні можна будзе паглядзець 30 снежня і 1 студзеня.

Прэм’ернае выданне, 24 снежня, з паэтам Уладзімірам Някляевым глядзіце тут.

25 снежня: госць – стваральнік TUT.BY Юрый Зісер. Да Вашай увагі сёння.

30 снежня: госця – першая намесніца старшыні ТБМ, дэпутатка Парламенту Алена Анісім.

1 студзеня: госць – спартовец і музыка Віталь Гуркоў.

Глядзіце ў суботы і нядзелі а 21:10 на антэне ды онлайн на нашай старонцы.