Суды кожны дзень. Улады выціскаюць журналістаў з прафесіі


Нашая калега Вольга Чайчыц распавядае пра свае будні ў «Гарачым каментары».

Валера Руселік: Пратаколы і суды штодня супраць журналістаў «Белсату», у прыватнасці супраць вас – гэта спосаб выціснуць вас з прафесіі?

Воля Чайчыц: Пагаджуся: гэта пэўны спосаб. Справа ў тым, што мы з Андрусём Козелам часцей за ўсё ездзім па рэгіёнах, куды журналісты звычайна не прыязджаюць. Таму на нас і пачалі так моцна ціснуць, каб гэтыя праблемы, якія раней былі схаваныя ад грамадства, не выплывалі. Для гэтага праводзяць суды. Яны будуць ціснуць і далей, але пакуль мы можам працаваць, мы будзем распавядаць праўду.

Глядзіце размову з Воляй Чайчыц у відэа