Створаны першы біяробата-скат з клетак сэрца пацукоў, сілікону і золата


Міжнародная група навукоўцаў днямі прадставіла незвычайнага кампактнага біяробата, створанага на вобраз і падабенства Электрычнага скату. Ён складаецца з сілікону, золата і цягліцавых клетак з сэрцаў пацукоў! На першым этапе навукоўцы атрымалі тканку ад жывёлінаў, якая актывуецца пад дзеяннем сіняга святла.

Гэтыя клеткі былі забраныя ў двухдзённых эмбрыёнаў і вырошчваліся на сіліконавай падкладцы з тонкім шкілетам на аснове залатога дроту. У выніку навукоўцы атрымалі 16-мілімятровую структуру, вага якой 10 грамаў. Яна складаецца з прыкладна 200 тысяч кардыаміоцытаў і здольная перасоўвацца ў вадзе.

Пры гэтым калі плаўнікі сапраўдных скатаў перамяшчаюцца ўверх і ўніз рознымі групамі цягліцавых клетак, у гэтай штучнай структуры кардыаміацыты здольныя толькі апускацца, а зваротны рух забяспечваецца за кошт пругкасці драцянога шкілета. Падсвятленне робата імпульсамі сіняга святла з абодвух бакоў выклікае хвалю скарачэнняў, якая прымушае кібарга прасоўвацца наперад. Хуткасць істоты цяпер складае прыкладна 9 метраў на гадзіну. Распрацоўка зʼяўляецца доказам таго, што біяробаты гэта не справа далёкай будучыні, а існыя тэхналогіі.