Страціў зрок і сустрэў сапраўднае каханне


Гісторыя сляпога кахання

Гісторыя сляпога кахання, якая працягваецца ўжо чатырнаццаць гадоў. Нягледзячы на тое, што ад Змітра адмовіліся ўсе сваякі, а Ала даўно ўжо перастала верыць у цудоўную закаханасць, іхная мара аб шчаслівым сямейным жыцці здзейснілася.

Першы ў Беларусі царкоўны прыход для невідушчых

Як жывуць іншыя людзі, якія не бачаць або маюць вельмі слабы зрок. Адмыслова для іх адкрыўся ў Менску першы ў Беларусі царкоўны прыход для невідушчых. На постсавецкай прасторы гэта другая падобная ўстанова, ды ва ўсім свеце такіх цэркваў лічаныя адзінкі. У храме абразы зробленыя з гіпсу і дрэва, каб чалавек навобмацак мог пазнаць святога.

Беларускія аграсядзібы трапілі пад пагрозу знішчэння!

Турыстычныя аграсядзібы аказаліся пад пагрозай знішчэння! У закон, які раней рэгламентаваў іх дзейнасць, плануецца ўнесці змены. Напрыклад, забараніць правядзенне вяселляў і карпаратываў, а таксама абмежаваць колькасць жылых пабудоваў. Пры гэтым колькасць гасцей, якія могуць адначасова адпачываць у аграсядзібе, не мусіць перавышаць 20 чалавек. Інакш гаспадар будзе абавязаны рэгістравацца як прадпрымальнік і плаціць павялічаны падатак. Гаспадары аграсядзібаў лічаць, што калі гэтыя змены адбудуцца, іхны бізнес, хутчэй за ўсё, знікне.

Цi адродзіцца традыцыя Магiлёўскага барока?

У Магілёве плануецца адбудаваць Пакроўскую царкву 17-га стагоддзя, зруйнаваную бальшавікамі ў савецкія часы. Беларускае таварыства аховы помнікаў распрацавала праект аднаўлення храму такім, які ён быў пры пабудове, – у стылі Магілёўскага барока. Але ў выніку вырашылі ўзводзіць будынак у тым выглядзе, які ён атрымаў пры перабудове ў 19-м стагоддзі.