Прыват з Валярынай Куставай Страшны досвед ЭКА са шчаслівым вынікам. «Дзеці з прабіркі»: якой цаной? Прыватная гісторыя беларускі Дар’і Каткоўскай


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Серж Альперн ужо меў чатырох дзяцей ад папярэдніх шлюбаў, калі даведаўся, што хворы на рак. Ён «замарозіў» свой генетычны матэрыял на ўсялякі выпадак. І гэты шчаслівы выпадак здарыўся: ён сустрэў Дашу.

Госця студыі – беларуска Дар’я Каткоўская, якая прайшла цяжкі шлях – экстракарпаральнае апладненне, «замерлая» цяжарнасць», страта дзіцяці, чарговая спроба… І як шчаслівы вынік – салодкі здаровы хлопчык Давід.

Дар’я Каткоўская і Валярына Кустава

Ад гісторыі Дашы перахоплівае дыханне, але сама яна перакананая, што яе аповед у «Прываце» зможа дапамагчы іншым жанчынам прайсці гэты цяжкі шлях да канца.

Ганна Шутава, якая цяпер праходзіць працэдуру ў Беларусі, падзеліцца сваім досведам і пытаннямі да лекараў. Экспертка выдання – акушэр-гінеколаг Святлана Мазгунова раскажа пра рызыкі і негатыўныя бакі працэдуры ЭКА, што могуць адбівацца на дзецях.

Як праходзіць працэдура ЭКА? Пра што не папярэджваюць дактары? Колькі гэта каштуе? І з якімі наступствамі сутыкаюцца жанчыны ды іх сем’і? З якой спробы можа атрымацца? І як перажыць страты ненароджаных дзяцей і вымушаныя аборты? Ці адлюстроўваецца на здольнасцях ды здароўі дзяцей такі спосаб зачацця? Ці магчыма карыстацца генетычным матэрыялам пасля смерці аднаго з партнёраў альбо «дарыць» яго тым, хто мае ў тым патрэбу?

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары