Статкевіч: Крэмль падрыхтаваны да паглынання Беларусі


Інкарпарацыя Расеяй Беларусі мае адбыцца цягам паўгода. Прынамсі гэта сцвярджае адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч. У сваім допісе ў Фэйсбуку палітык адзначае, што падрыхтоўчыя высілкі Крамлю па паглынанні нашае краіны набліжаюцца да завяршэння. А аўтары крамлёўскага плану «бітвы за Беларусь» спяшаюцца, каб паспець рэалізаваць яго да таго, як беларусы выйдуць на масавыя пратэсты і скінуць Лукашэнку. Сёння размаўляем з аўтарам выказвання, палітыкам (Беларускі нацыянальны кангрэс) Мікалаем Статкевічам.

Фота: Viktor Drachev / TASS / FORUM