Стаселька: Беларусы лічаць сябе недаеўрапейцамі праз комплекс правінцыйнасці


Сацыёлаг – пра тое, чаму беларусы не святкуюць Дзень Еўропы.

Апроч Еўразвязу, які святкуе Дзень Еўропы наагул двойчы (5 і 9 траўня), свята на афіцыйным узроўні адзначаецца таксама (у розныя дні) ў Турэччыне, Украіне і Малдове. А што Беларусь? Ці есць што святкаваць, калі еўраскептыцызм расце нават у самім ЕЗ? Якія дзяржавы могуць працаваць на развал аб‘яднанай Еўропы? Сацыёлаг, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Кірыл Стаселька лічыць, што ўплыў Расеі на яго перабольшаны, бо яна не мае адпаведных рэсурсаў на вырашэнне нават сваіх унутраных праблемаў.

Эксперт заўважае, што ў Беларусі, як і ва Украіне, сімпатыі да ЕЗ перыядычна вагаюцца – у розных прапорцыях. Стаселька лічыць, што «беларусы лічаць сябе недаеўрапейцамі праз комплекс правінцыйнасці – калі недзе шукаецца ўсё добрае, а ў сябе – усё дрэннае». Паводле сацыёлага, недаеўрапейцамі беларусы лічаць і суседзяў.

Чаму так – глядзіце ў «Размове Мацкевіча».

Фота вокладкі – Вячаслаў Радзіміч / Белсат