Старшыня беларускага ПЭН-цэнтру: У нас класны рынак перакладаў


Неяк здарылася, што на сёння прыпала адразу некалькі літаратурных падзеяў.

Найперш гэта дзень народзінаў Святланы Алексіевіч – беларускай пісьменніцы, лаўрэаткі літаратурнага Нобэлю спаўняецца 70. Ад усяе душы віншуем спадарыню Святлану! Таксама на сёння прыпала абвяшчэнне ПЭН-цэнтрам беларускай кнігі года, за якую да сёння можна было галасаваць праз інтэрнэт абсалютна ўсім ахвотнікам. У «Гарачым каментары» – старшыня ПЭН-цэнтру Таццяна Нядбай.

«Рынак перакладаў у нас вельмі класны, вельмі прафесійны і вельмі насычаны», – адзначыла Таццяна Нядбай.

Размову цалкам глядзіце вышэй.