Срэбнае вяселле абодвух народаў


Ці выпадае святкаваць «срэбнае вяселле» дыпламатычных стасункаў Беларусі ды Польшчы? Пра крызіснае сяброўства Лукашэнкі і Маргвэлашвілі, як вучаць жаўнераў-дзецей? Глядзіце новы выпуск «ПраСвету» з Алінай Кошык.

На гэтым тыдні адзначаем «срэбнае вяселле» абодвух народаў – 25-цігоддзе дыпламатычных дачыненняў Беларусі і Польшчы. Жвавыя на пачатку 90-ых – у Менск прыязджалі і Валэнса, і Квасьнеўскі, а беларусы ездзілі ў Польшчу без візы ажно да 2003-га, – яны забуксавалі, калі Менск раскалоў Саюз палякаў Беларусі. Летась стасункі сталі папраўляцца: паміж Варшаваю і Менскам пачалі курсаваць афіцыйныя дэлегацыі ды пра нешта дамаўляцца за зачыненымі дзвярыма. Паралельна адбываюцца размовы паміж польскімі і беларускімі гісторыкамі. Пра што – мы пагутарылі з даследнікам Ігарам Мельнікавым.

«Цяжка галавой разбіваць мур»

Пра галоўныя дасягненні і праблемы 25 год дыпламатычных стасункаў Менску з Варшавай у інтэрв’ю з Лешэкам Шэрэпкам, амбасадарам Польшчы ў Беларусі ў 2011–2015 гг.

Менск – Кіеў: бізнэс на вайне, або грошы не пахнуць

Напружаныя стасункі з Расеяй ствараюць Беларусі не толькі палітычныя, але і эканамічныя праблемы. Гандлёвае сальда з галоўным хаўруснікам падае, і Менск актыўна шукае новыя магчымасці – між іншага, з паўднёвымі суседзямі. Пра новыя перспектывы беларускага гандлю і чаму тое не да спадобы Маскве – Усевалад Шлыкаў.

Вораг майго сябра – мой сябра?

«Браты», як кажа Аляксандр Лукашэнка, але за кантакты з якімі кіраўнік Беларусі ўвесь час мусіць апраўдвацца. І гэта не дыктатары нейкіх афрыканскіх краінаў, а прэзідэнт дэмакратычнае… Грузіі. Што лучыць такія розныя Менск і Тбілісі? І каму гэтае сяброўства не вельмі даспадобы? Разбіраўся Ігар Кулей.

«Сто год назад уладу ў нашай краіне захапілі тэрарысты»

Пасля пагрозаў забраць дзяцей, два гады таму, Расею пакінула лідарка арганізацыі «Экаабарона» Яўгенія Чырыкава. Цяпер яна з сям’ёй жыве ў Эстоніі. У размове з «ПраСветам» актывістыка разважае пра будучыню расейскага грамадзянскага руху.

У вайны не дзіцячы твар: як уратаваць дзіця-забойцу?

Дзякуючы прагрэсу і глабалізацыі ўзброеныя канфлікты ў 21-ым стагоддзі робяцца ўсё больш складаныя і блізкія да нас. А новыя ўзбраенні і спосабы вядзення вайны пакуль не могуць цалкам перадухіліць ваенных злачынстваў. У тым ліку выкарыстанне на вайне дзяцей у якасці баевікоў. Гэта практыкуе і «Ісламская дзяржава», і расейскія гібрыдныя сілы на Данбасе. Навошта яны гэта робяць і як ратаваць дзяцей, пацярпелых ад вайны? Рэпартаж Яраслава Сцешыка.