Свет Справаздача амерыканскай выведкі можа пераканаць Трампа перагледзець дачыненні з Крамлём


Новыя санкцыі супраць Расеі, скіраваныя між іншага асабіста супраць Уладзіміра Пуціна будуць уведзеныя не зважаючы на дачыненні Крамля з Дональдам Трампам. Пра гэта ў чарговы раз у эфіры тэлеканалу CNN заявіў амерыканскіх сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм.

«Яны сапраўды апублікавалі непрыемную для дэмакратычнай партыі інфармацыю. Тое сапраўды паўплывала на пазіцыі Гілары Клінтан. Калі не адказаць на гэта – на наступных выбарах, тое ж змогуць зрабіць з рэспубліканцамі Іран і Кітай», – заявіў палітык.

Грэм спадзяецца, што справаздача амерыканскай выведкі, якая пацвярджае факт умяшальніцтва Масквы ўва амерыканскія выбары пераканае будучага гаспадара Белага дому перагледзець свае дачыненні з расейскім лідарам. У прыватнасці сенатары Ліндсі Грэм і Джон Маккейн прыгразілі Трампу заблакаваць ягоных кандыдатаў на ключавыя дзяржаўныя пасады.

Адпаведная справаздача будзе прадстаўленая Трампу заўтра і ўжо сёння з ёй азнаёміўся Барак Оўбама. Сам абраны прэзідэнт ЗША завочна заявіў, што ня верыць, што Крэмль мог уплываць на выбары. Тое, паводле яго магла зрабіць, цытата, «любая краіна, акрамя Расеі.

Усевалад Шлыкаў, «Белсат»

Каментары