Справа Коржыча: Значную частку вайскоўцаў можна прыцягнуць да крымінальнай адказнасці


Сёння ў судзе Менскага раёну распачаўся працэс над камандзірамі загінулага жаўнера Аляксандра Коржыча. Штопраўда, вінаватымі па справе старэйшага лейтэнанта Паўла Сукавенкі і прапаршчыка Артура Вірбалы праходзяць іншыя жаўнеры. У адрозненне ад Коржыча яны засталіся жывыя, хоць здзекі і прыніжэнні цярпелі аналагічныя.

«Складваецца ўражанне, што дзедаўшчына, афіцэршчына, сістэма пабояў і пабораў у Печах была настолькі татальнай, што нават вайскоўцы не лічаць гэта адхіленнем ад нормы. Пацярпелыя сяржанты, якія давалі паказанні сёння, шчыра казалі, што не лічаць сябе пацярпелымі. Паводле іх, такая сістэма ў войску, і не ім яе змяняць», – распавядае журналіст Ігар Ільяш, які сочыць за працэсам.

Журналіст падкрэслівае, што камандзіраў Коржыча Вірбала і Сукавенку не вінавацяць у смерці Аляксандра, ён увогуле не лічыцца пацярпелым у іх справе.

Аднак улады вырашылі лакалізаваць адказнасць за трагедыю ў Печах менавіта на сяржантах, бо «значную частку вайскоўцаў можна прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, а гэта небяспечна для існавання войска.

Больш глядзіце ў відэа.