Прыват з Валярынай Куставай Сповед чэмпіёнкі свету па тайскім боксе. «З аўтсайдараў на п’едэстал».


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.Шмат каго уражваюць гісторыі пра людзей, якія ўздымаюцца з самага дна да зайдросных вышыняў. Калі апошнія становяцца першымі. Апублічненне гэткіх гісторый – гэта пашана такім людзям і натхняльны прыклад астатнім. Або іхным знявераным блізкім. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай. А тэма перадачы – «З аўтсайдараў на п’едэсталV1Новы «Прыват» з Валярынай Куставай – пра гісторыю пераадолення і перамогаў, амаль, як з кіно, калі апошнія становяцца першымі.

Эксклюзiў: сповед спартоўкі Марыны Зялёнай, якая ўпершыню раскажа, як яна перамагла алкагалізм ды іншыя шкодныя звычкі (наркотыкі, паленне) і стала стылёвай чэмпіёнкай свету па тайскім боксе. Ажно двойчы. Прычым яна прыйшла трэнавацца на рынг у дастаткова сталым узросце.

Таксама ў выданні – меркаванне эксперта Уладзіміра Царова (цэнтр цвярозага жыцця «Наш каўчэг») пра розніцу паміж мужчынскім і жаночым п’янствам і, нечакана, – алка-экскурсія з Анатолем Астапенкам (аўтарам «Сіняй кнігі беларускага алкаголіка) па «бермудскім трохкутніку» пітных установаў Менску, які забраў жыцці шмат якіх беларускіх літаратараў.V33Захапленне гераіні выдання – стрыжка сабак. Але ў салоне прыгажосці для жывёлінаў ці на цыркавой арэне яна не працавала. Ладную частку жыцця бавіць на рынгу і ў трэнавальнай зале. Зрэшты, бавіць – гэта засціпла сказана. Госця студыі «Прыват» – Марына Зялёная, стылёвая чэмпіёнка свету па тайскім боксе. Прычым – двойчы. Мы не толькі пра ейныя спартовыя, але і няпростыя жыццёвыя перамогі над залежнасцямі.

Госця адкажа на пытанні ад нашых гледачоў з сацыяльных сетак. І пакажа, як жыве, што любіць, як грашыць і з кім трэнецца. А таксама, якія хлопцы ёй падабаюцца і ці вольнае цяпер сэрца харызматычнай зялёнавалосай чэмпіёнкі. І як складаюцца стасункі з бацькамі ў знакамітай спартоўкі. Што ёй больш даспадобы – секс ці трэнаванне, пратэінавы кактэйль з пацанамі ці чызкейк з сяброўкамі? Віталь Гуркоў ці Зміцер Валент?

Паглядзіце, а потым вырашайце самі: ці стала б у Вас сілы волі на гэткія здзяйсненні і пераадоленні? А таксама – ці змагла б займацца тайскім боксам аўтарка «Прывату».У «Прываце» – асобы паўстаюць такія, якія яны ёсць – шчыра, востра, па-беларуску!Valiaryna_Сhempijonka_2 Якія перашкоды і пераадоленні сустракаюць на сваім шляху нашыя героі? Як, нягледзячы на крызісы і нуду, жыць прыгожа, жыва, здарова і ў сваё задавальненне?Напрыканцы выдання традыцыйны бліц. Распублічванне нашых герояў – у поўным відэавыданні:

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выдання – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у «Фэйсбуку», «УКантакце», «Тўітары» ды «Інстаграме» . Альбо пішыце непасрэдна і прыватна studyjapryvat@gmail.comПазначайце свае цікавыя прыватныя допісы гэштэгамі #прыват, #pryvat, бярыце ўдзел у выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першыя. Або станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.Два разы на месяц, – па серадах, глядзіце на нашым канале а 21.40. Наступнае выданне – 27 красавіка.Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.Валярына Кустава, Белсат

Каментары