Агляд падзеяў культуры Павук замест ялінкі. Як раней святкавалі Новы год беларусы


Цяжка паверыць, але калісьці на святы ў беларусаў не было ялінкі. Паводле дахрысціянскае традыцыі, ролю аздобы, а таксама сімвалу аднаўлення выконваў у беларускіх хатах саламяны павук. На Новы год дом аздабляў новы павук, а старога, які, як меркавалі, за год збіраў усё адмоўнае, спальвалі. Павука плялі жанчыны.

Стандарту пляцення павука не існуе, яго маглі ўпрыгожваць саламянымі сонейкамі, высушанымі кветкамі, пацеркамі, каляровымі анучкамі ды чым заўгодна, але асноваю заўжды мусіць быць жытняя салома. І невыпадкова, распавядае майстрыха саломапляцення Мар’яна Кузміцкая:

«Салома – вельмі сонечны матэрыял. Калі згасіць, напрыклад, святло, і застанецца толькі свечка, то яна будзе зіхацець, як сонейка, у хаце».

Саломапляценне – адное з самых старажытных рамёстваў. У Беларусі саломаю пакрывалі дахі, яна ішла на подсціл і корм быдлу, абувала ды апранала чалавека, служыла ложкам, у неўраджайныя гады яе падмешвалі ў хлеб, а таксама – рабілі хатнія рэчы, цацкі ды аздобы.

Павук з павуціннем у светапоглядзе нашых продкаў сімвалізаваў Стваральніка ды ягонае тварэнне – Сусвет. «Павука» вывешвалі на самым ганаровым месцы дому – у чырвоным куце, над сталом.

Вольга Гардзейчык

Іншыя тэмы:

  • Дынамічны і поўны драйву: Прэм’ерны спектакль «Псіхааналіз для псіхааналітыка» Дз. Балыкі магілёўцы абмяркоўвалі гадзіну.
  • Запаветную «гастрольку» для выступу ў Віцебску атрымаў гурт «Dzieciuki».
  • Зорка, каза і тры каралі: Прыйшлі праваслаўныя Каляды.

Фота: «Край.by»

Каментары