Спее чарговая газавая вайна


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSDdxdjlCYlhxNWclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Зніжкі на газ не будзе. Расейскі бок адмаўляецца нават размаўляць пра гэта. Афіцыйны Менск не жадае плаціць па коштах, пра якія краіны дамовіліся раней. У выніку бакі апынуліся на мяжы скандалу. Беларусь з пачатку году плоціць за блакітнае паліва па $ 73 за 1 тыс. кубаметраў. Расея патрабуе аплаты ў памеры $ 132 і падала ў Міжнародны суд з мэтай спагнаць недаплачаныя за пяць месяцаў $ 125 млн.«Калі б мы вялі гаворку пра спрэчку двух гаспадарчых субʼектаў, то безумоўна, гаспадарчыя субʼекты заўсёды знойдуць тую рысу адсячэння коштаў, якая будзе выгадная абодвум, а таксама знойдуць тую схему, паводле якой яны абодва будуць атрымоўваць свой профіт. А што адбылося ў нас? Корань гэтай праблемы ў няправільнай продажы Белтрансгазу», – лічыць эканаміст Міхал Залескі.Пазіцыі бакоў дыяметральна разышліся. Менск перакананы ў тым, што мае права на рынкавыя роўнапрыбыткавыя кошты ў межах падпісаных дамоваў ЕўрАзЭС. З боку Расеі гучыць пра недакладнае разуменне міжурадавых дакументаў. Маўляў, толькі ў 2025 годзе будзе створаны агульны газавы рынак. А пакуль падставаў для змяншэння коштаў няма.«Гэта ж усё адвольныя рэчы, гэта проста спроба ўціску. Прычым тут можна па-рознаму казаць, маўляў, вы ж падпісаліся раней, а значыць і вінаватыя. Так можна наагул давесці сітуацыю да таго, што мы пачнем прасіць рэверс газу з Еўропы. Канечне, пры ўмове, што гэта магчыма. Або набываць звадкаваны газ. Але расейскі бок бачыць, што мы проста не можам гэтага зрабіць. У нас тэхналагічна нічога не гатова для гэтага».Спрэчкі бакоў у пытанні паставак і коштаў на газ выходзяць на ўрадавы ўзровень. Наступны раўнд перамоваў адбудзецца паміж віцэ-прэмʼерамі краінаў.Таксама ў выданні: Беларускі бізнес адзначыў сваё 25-годдзе. Адлік пачынаецца ад 28-га траўня 1991 году, калі быў прыняты закон аб прадпрымальніцтве.