Рэпартэр «Спачатку ў маёнтку жыў пан, а пасля – куры». Незвычайны музей вёсак чарнобыльскай зоны


Былы настаўнік гісторыі і чарнобыльскі ліквідатар Адам Варанец жыве цяпер у вёсцы Уць Добрушскага раёну. Туды яго ды іншых жыхароў вёскі Астрагляды, што на Брагіншчыне, перасялілі пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Спадар Адам распачаў ініцыятыву па стварэнні музею выселеных вёсак. Вялікую частку там будзе займаць матэрыял, прысвечаны ягонай малой радзіме.

Глядзіце сюжэт ад 7:25 хвіліны.

Таксама ў праграме «Рэпартэр» вы пабачыце:

Суботнік у падтрыманне асобаў з абмежаванымі магчымасцямі

Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў выкарыстала сацыяльныя сеткі, каб папрасіць менчукоў далучыцца да суботніку. Неабыякавыя людзі адгукнуліся на просьбу! За адзін дзень гэтае паведамленне абляцела ўвесь горад і назбірала шмат рэпостаў. Нягледзячы на тое, што арганізатары прасілі мужчынскай дапамогі, на суботнік прыйшлі таксама дзяўчаты і нават жанчыны з дзецьмі.

Чаму ёсць сэнс сартаваць смецце

«Мэта 99» – гэта рух, створаны для таго, каб навучыць нашых землякоў сартаваць 99 % сваіх адкідаў. За адносна нядоўгі час вынік не прымусіў сябе чакаць: дзякуючы неабыякавым да экалогіі беларусам атрымалася перапрацаваць каля 600 тыс. тон адкідаў.

Каментары