Сотнік: Гэтыя ўлады ніколі не прызнаюцца, хто замовіў забойства Нямцова


«Па вялікім рахунку, забойства, вядома, раскрытае. У той жа час неназваныя замоўцы забойства. Гэтыя ўлады ніколі не назавуць іх, бо галоўным замоўцаў забойства і зʼяўляецца самі ўлады. Я лічу, замоўцам забойства Уладзіміра Пуціна. Магу растлумачыць, чаму. Бо спадар Кадыраў і яго баевікі, якія выканалі забойства Барыса Нямцова – несамастойныя людзі. Рамзан Кадыраў – чалавек Пуціна. Ён шмат разоў прызнаваўся Пуціну ў любві. Больш за тое: за паўтары гады да забойства Барыса Нямцова Пуцін казаў пра тое, што апазіцыя абавязкова абярэ нейкую сакральную ахвяру, якую прынясе ў нейкім публічным месцы», – заявіў у эфіры «Белсату» Саша Сотнік.

На ягоную думку, Пуцін «выношваў» знішчэння нейкай ключавой фігуры з апазіцыі, пра што шчыра, «па-чэкісцку» папярэдзіў.