Сотні тысяч чалавек пераведзены на няпоўны працоўны тыдзень


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGRFE1TE5pcGZZczQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Сотні тысяч чалавек пераведзены на няпоўны працоўны тыдзень у Беларусі

Толькі ў сталіцы краіны ў рэжыме няпоўнага тыдня працуюць сёння больш за 100 тыс. чалавек. На Берасцейшчыне на скарочаны рэжым працы пераведзена ажно 65 тыс. працаўнікоў. Падобная, складаная сітуацыя і ў іншых рэгіёнах краіны. Толькі асобныя дзяржаўныя прадпрыемствы працягваюць працаваць напоўніцу.АЛЯКСАНДР ЯРАШУК, КАНГРЭС ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПРАФСАЮЗАЎ БЕЛАРУСІ: «На Беларуськаліі сітуацыя не крытычная, хоць, канечне, там ёсць свае праблемы. І не зусім кепска сітуацыя выглядае на нафтаперапрацоўчых заводах краіны, на «Гродна Азот». Але калі агулам казаць пра сітуацыю ў эканоміцы, то яна мае ўстойлівую тэндэнцыю да пагаршэння».Летась, калі крызіс толькі пачынаўся, у Беларусі налічвалася каля 256 тыс. чалавек, што працавалі ў рэжыме няпоўнай занятасці. А сёлета паводле Мінпрацы падобных выпадкаў стала болей у тры разы. Нягледзячы на скарачэнне вытворчасці, складскія запасы працягваюць расці і перавысілі Br 35 трлн. У выніку колькасць прадпрыемстваў, якія затрымліваць заробкі сваім працаўнікам на пачатак году вырасла да 153.

Заіка: Беларусь не выратуе нават крэдыт у $ 1 млрд

Крызіс – усурʼёз і надоўга. Сваё бачанне яго развязання кіраўніцтва краіны абазначыла ва ўказе № 78, які закліканы падвысіць эфектыўнасць сацыяльна-эканамічнага комплексу. На гэтым тыдні ўрад падкарэктуе дырэктыўныя паказнікі і давядзе іх да дзяржорганаў. Але гэтая практыка ўжо раней прадэманстравала сваю нізкую эфектыўнасць.ВАДЗІМ ІОСУБ, «ALPARI»: «Рэакцыя ўладаў на крызіс не зусім адэкватная. З аднаго боку прымаюцца нейкія захады, яны часта палавінчатыя. Прымаюцца нейкія ўказы, меры, нават шэраг мераў. Але размова ідзе не пра сістэмныя захады, захады эпізадычныя, якія аніяк не закранаюць падставы таго, што нас прывяло ў незайздросную цякучую сітуацыю».Сярод іншых захадаў ураду – выпуск валютных аблігацыяў на ўнутраным рынку, атрыманне максімальнай выгады ад расейскай нафты, а таксама істотныя скарачэнні выдаткаў бюджэту. Разлічвацца з ранейшымі крэдытамі ўрадоўцы маюць намер праз атрыманне новых пазыкаў – рэфінансаванне.ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: «Калі мы цяпер проста возьмем мільён альбо мільярд крэдытаў, гэта аніяк не зменіць сітуацыю. Бо галоўнае – эфектыўнасць эканамічнай сістэмы, галоўнае, каб працавалі ўсе інструменты, усе віды бізнесу: прыватныя, дзяржаўныя – каму што падабаецца. А гэта – узяў крэдыт – прафурсеціў, навёў марафет на месяц ці на два тыдні, гэта абсалютна неперспектыўны варыянт».Сёлета Беларусь павінна выплаціць замежным крэдыторам больш за $ 3 млрд. Сума падобная, што і летась. Але эканамічная канʼюктура зусім іншая. Што засталося без зменаў – дык гэта няздольнасць краіны самастойна, без рэфінансавання абслугоўваць свае пазыкі. Вось толькі замежныя крэдыторы патрабуюць пры выдзяленні сродкаў канкрэтныя паслядоўныя рэформы.ВАДЗІМ ІОСУБ, «ALPARI»: «Кіраўніцтва краіны пагаджаецца на пэўныя змены, але як толькі сітуацыя змяняецца да лепшага, як толькі кіраўніцтва краіны атрымлівае магчымасць трохі лепей уздыхнуць, то тут жа пра гэтыя рэформы забываецца. Праў такія цыклы мы праходзілі ўжо некалькі разоў, таму і ў гэты раз няма гарантыяў, што шлях рэформаў будзе пройдзены да канца».Але калі крызіс зацягнецца, то атрымаць новыя крэдыты будзе ўсё складаней. Выклікі, якія стаяць цяпер перад эканомікай краіны зусім іншыя чым тыя, што былі падчас ранейшых крызісаў.