Слуцкая фартэцыя. Ад дзядзінца да цытадэлі


Невялікі сярэднявечны горад з тыповым планаваннем і двума замкамі-дзядзінцамі ў XVII ст. ператварыўся ў сапраўдны горад-умацаванне.

Галоўным пунктам яго абароны была слынная цытадэль, а сам Слуцк, аточаны ўмацаваннямі паводле старагаландскае бастыённае сістэмы, зрабіўся адною з самых непрыступных фартэцыяў Рэчы Паспалітай. Што засталося ад славутых слуцкіх замкаў? Ці жыве ў горадзе памяць пра іх? Ці можна аднавіць фартэцыі?