Скрабец: Я 12 гадоў без працы, нічога не раблю, але мне ўсё роўна страшна жыць


Рэкет як дзяржаўная палітыка. Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі занялася фармацэўтычным бізнесам ды пачало будаваць сетку ўласных аптэк. У той час, як айчынны дробны і сярэдні бізнес стогнуць ад усё новых пабораў, фармацэўтам пад «дахам» Лукашэнкі не замінае анічога.

Асноўнымі відамі дзейнасці філіялу «ЛекаЦэнтр», утворанага на базе тураператара «ЦэнтрКурорт», зʼяўляюцца аптовы і рознічны гандаль лекамі, вырабамі медычнага прызначэння і спадарожнымі таварамі. Пры гэтым падраздзяленне філіялу закупляе прэпараты як айчыннае, гэтак і замежнае вытворчасці. На дадзены момант сетка складаецца са складу і больш чым двух дзясяткаў аптэкаў, большасць якіх базуецца ў Менску. У «Гарачым каментары» – былы бізнесовец, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец, які выказаўся пра алігархію, манаполію ў Беларусі, а таксама пра страх, дзякуючы якому ўлады кантралююць людзей.

«Я ўжо 12 гадоў без працы, нічога не раблю, але мне ўсё роўна страшна жыць. У кожны момант да мяне ў дзверы могуць пагрукацца і сказаць, што я парушыў нейкі закон. І гэта датычыцца любога грамадзяніна, бо кантралюецца сама краіна дзяржавай за кошт страху. Гэты кантроль не слабее. Вельмі шмат кантралюючых органаў, якія кантралююць бізнес. Супраць любой асобы можа быць распачатая крымінальная справа – проста па даносе. Можам казаць пра тое, што такім ці іншым чынам зʼяўляемся закладнікамі гэтай сістэмы. Гэта тычацца і бізнесу, і іншых сфераў жыцця», – адзначыў Сяргей Скрабец.

Чытайце таксама: