Скрабец: Чыноўнік не будзе красці – вылеціць з абоймы


Куды ні плюнь у дзяржаўнай сістэме, збудаванай за 24 гады Аляксандрам Лукашэнкам, абавязкова патрапіш у карупцыянера. Бяруць на лапу, крадуць, ствараюць шэрыя схемы, завязваюць сямейны бізнес на дзяржаўных грашах, злоўжываюць службовым становішчам літаральна на ўсіх узроўнях улады. Ну вось зноўку Аляксандр Лукашэнка пазбавіў пасадаў чарговых буйных чыноўнікаў – міністра энергетыкі, старшыню Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ды ягонага намесніка. А супраць дырэктара аднаго з менскіх ЖКГ завялі ўжо другую за паўгода крымінальную справу за злоўжыванне ўладаю.

У «Гарачым каментары» – дэпутат Палаты прадстаўнікоў другога склікання Сяргей Скрабец.

«У таталітарнай або аўтарытарнай сістэме інакш дзяржава не працуе, паколькі карупцыя і сямейны бізнес гэта кроў, якая забяспечвае гэтую сістэму. Калі перастаць даваць хабар, тады ты не будзеш браць удзел у тэндарах, не будзеш у іх перамагаць. Сістэма, якая створаная аўтарытарнай удалай за 25 гадоў, разваліцца. Гэта фундамент. <…> Калі ты не будзеш такім, як іншыя чыноўнікі, табе перастануць давяраць. І ты вельмі хутка вылеціш з абоймы», – адзначыў Сяргей Скрабец.