Скідзель. Гарадзенская застава


Мястэчка за 30 км ад Горадні пачыналася ў далёкім XV ст. як гаспадарскі двор.

У XVII ст. на полі заклалі заранёў распланаванае і размеранае мястэчка, якое пачало разрастацца. Расейцы, захапіўшы Гарадзеншчыну, аддалі Скідзель у прыватнае валоданне ўдаве князя Чацвярцінскага, павешанага за здраду ў Варшаве паўстанцамі Касцюшкі. Скідзельцы раптам з вольных людзей ператварыліся ў прыгонных сялянаў і праз усё XIX ст. змагаліся за свае правы. У верасні 1939 году мясцовыя беларускія патрыёты паднялі антыпольскае паўстанне, але трапілі пад карную аперацыю.