Скарачэнне дэкрэту папоўніць шэрагі беспрацоўных жанчынаў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGU083R3VRdGNOTjAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Кірыл Руды, памочнік Лукашэнкі па эканамічных пытаннях, прапанаваў скараціць да двух гадоў бацькоўскі адпачынак па дагляду дзіцяці. Беларускія ўмовы для маладых бацькоў – адныя з самых прывабных ў свеце: так, у Расеі дэкрэт для бацькоў складае 1,5 года, у Казахстане – год, у еўрапейскіх краінах – паўгода або нават некалькі тыдняў. Мэтазгоднасць змяншэння часу адпачынку па дагляду дзіцяці ў «Гарачым каментар» каментуе Таццяна Караткевіч.Дзяржава, якой мы плацім падаткі, павінная забяспечваць годнае жыццё, годныя ўмовы для развіцця нашых сямей.Быць з дзіцём тры гады – вельмі важна: гэта забяспечвае гарманічнае развіццё дзіцёнка, дае яму падставы, дазваляе падрыхтаваць яго да ўключэння ў сацыяльнае жыццё.Сістэма [дашкольнай] адукацыі не будзе гатовая прыняць такую колькасць дзяцей, калі дэкрэт складзе два гады.Гэтая задума папоўніць шэрагі беспрацоўных жанчынаў: такія ініцыятывы з боку ўладаў павінныя з’яўляцца, калі ў краіне назіраецца эканамічны рост ды хапае працоўных месцаў.Глядзіце відэа з поўнай версіяй размовы.