Скарачэнне чыноўнікаў: калі калега калегу - воўк


Нягледзячы на абвешчанае скарачэнне чынавенства ў Адміністрацыі прэзідэнта адноўленая пасада ідэолага, а таксама абмяркоўваецца стварэнне новых міністэрстваў. Як ідзе аптымізацыя колькасці дзяржбюракратаў?

Аналітык Зміцер Маркушэўскі адзначае, што скарачэнне чыноўнікаў звязанае з недахопам бюджэтных фінансаў, але «без перагляду бізнес-працэсаў у дзяржаўным апараце простае скарачэнне будзе адбівацца на якасці дзяржаўнай службы«. Апрача таго, «яно стварае атмасферу, калі калега калегу – воўк».

Ці нядаўні суіцыд на малой радзіме прэзідэнта – наступства такой атмасферы? Хто кіруе краінай – Лукашэнка ці бюракраты? І хто больш адказны за тое, што адбываецца з краіне?

Адказы на гэтыя пытанні – у поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай са Змітром Маркушэўскім.

Фота: president.gov.by