Скандал вакол перамоваў Трампа і Лаўрова


Уладзімір Пуцін назваў абвінавачанні на адрас амерыканскага прэзідэнта, які нібыта перадаў сакрэтныя звесткі міністру замежных справаў Сяргею Лаўрову, «палітычнай шызафрэніяй».

Аднак на гэтым скандалы ў Белым доме не заканчваюцца: паводле выдання nytimes.com, амерыканскі прэзідэнт прасіў ужо былога кіраўніка FBI Джэймза Комі прыпыніць расследаванне аб сувязях Белага дому з Крамлём.