Гарачы каментар Сіўчык: У Курапатах ёсць перамога, але наступ на іх можа быць працягнуты


Супрацьстаянне на паўночным ускрайку Менску ля Курапатаў завяршылася. Невядома, ці надоўга, але на гэты момант і будаўнікі і абаронцы сышлі з былога ўчастку ахоўнай зоны ўрочышча, дзе меўся паўстаць бізнес-цэнтр.

Пратэсты супраць будаўніцтва цягнуліся 15 дзён і прыцягнулі да сябе шырокую ўвагу беларускага грамадства. Акрамя ўласна актывістаў і забудоўнікаў, а таксама мясцовых жыхароў, адносна будучыні ахоўнай зоны ўрочышча, дзе сталіністы былі расстрэльвалі дзясяткамі тысяч цывільных беларусаў, выказаліся і святары розных канфесіяў, прадстаўнікі нацыянальнай эліты і нават чыноўнікі. Пераважная большасць галасоў – за сапраўдную мемарыялізацыю Курапатаў. У «Гарачым каментары» – Вячаслаў Сіўчык з Руху салідарнасці «Разам».

«Тое, што адбылося ў Курапатах, – вялікая перамога. У першую чаргу я хацеў бы адзначыць вельмі вялікі і асабісты ўнёсак у гэтую перамогу Змітра Дашкевіча, які праявіў сапраўды лідарскія якасці падчас складаных дзён. Я проста нагадаю, што два тыдні таму ніхто наагул не мог верыць, што гэты этап скончыцца. А ён сапраўды скончыўся: тыя будаўнікі, якія былі, будаваць там бізнэс-цэнтр не будуць. Але ж вельмі важна было, што падчас абароны Курапатаў адбылася кансалідацыя сілаў. Беларускае грамадства дастаткова добра зможа арганізавацца, таму што, я думаю, небяспека ёсць, наступ на Курапаты можа быць працягнуты», – заявіў Вячаслаў Сіўчык.

Больш – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Каментары