Гарачы каментар Сіўчык: Пакуль усе ідзе так, як карысна Лукашэнку


Вячаслаў Сіўчык – пра тое, як Захад змірыўся з беларускай дыктатурай.

40 базавых велічынь, то бок Br 920 штрафу мусіць заплаціць палітык Вячаслаў Сіўчык. Суддзя Іван Касцян з Цэнтральнага суду Менску завочна пакараў апазіцыянера за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў 2.0». Акцыя адбылася ў Менску яшчэ 21 кастрычніка. Сіўчык у суд не з’явіўся – затое прыйшоў у студыю «Белсату».

«Аніякага сэнсу хадзіць у суд няма: яго няма як такога з 1996 года – суддзі проста выконваюць распараджэнні, якія ім даюць па тэлефоне, прынамсі, калі гэта тычыцца асабіста мяне і вядомых актывістаў», – прызнаецца на пачатку размовы лідар руху «Разам».

Паводле Вячаслава Сіўчыка, у сувязі з самітам Усходняга партнёрства ў Бруселі частку судоў над апазіцыянерамі ў Беларусі пераносяць, некаторым замест содняў даюць штрафы.

Дарэчы, сёлета практычна ўсе лідары БНК адседзелі па два месяцы – і ніхто гэтага не заўважыў.

«Захад змірыўся, што ў Беларусі няма правоў чалавека. Запрашэнне Лукашэнкі ў Брусель у такіх абставінах – не жарты. Для Лукашэнкі гэта вялікая перамога. І параза тых, хто лічыць, што ў Беларусі мусіць быць верхавенства права», – кажа госць студыі.

Размову Валера Руселіка з Вячаславам Сіўчыкам глядзіце ў «Гарачым каментары»

Каментары