Санкцыі не адмененыя, новая вайна распачатая, а мірныя жыхары гінуць ад расейскай зброі ў іншым пункце свету. Затое Расея становіцца ўсё больш заўважным гульцом на геапалітычнай арэне. Каментуюць Аляксандр Алесін з Менску і Сяргей Цыпляеў з Масквы.
Расейская ўмяшанне ў сірыйскі канфлікт і сітуацыю на Данбасе каментуе ў студыі Багдан Ярэменка, кіраўнік Фонду «Майдан замежных справаў», украінскі дыпламат, былы генеральны консул Украіны ў Стамбуле і Нью-Ёрку.
Не сціхаюць галасы аналітыкаў пра тое, што Расея развязвае вайну ў Сірыі, каб адцягнуць увагу ад Украіны. Апошнія менскія дамовы і сітуацыю на Данбасе каментуюць расейскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі і ўкраінскі публіцыст Віталь Портнікаў.
Гэты еўрапейскі народ размаўляе на ўласнай мове. Ёсць уласная сістэма адукацыі, паліцыі, аховы здароўя. Але няма ўласнай дзяржавы, хоць незалежнасць Каталоніі абвесцілі больш за тысячу гадоў таму. У рэгіянальным парламенце з мінулай нядзелі большасць – за незалежнасць, якую хочуць абвесціць праз два гады.
У студыі іспанка Анхэля Эспіноса Руіс. Філолаг, якая свабодна размаўляе па-беларуску. А яшчэ дзяўчына з Андалузіі валодае дзевяццю рознымі мовамі. Інтэрв’ю пра Іспанію і яе рэгіянальнасць, ці іспанцы гатовыя адпусціць каталонцаў у свабоднае плаванне.
Талібан вярнуўся да вялікага тэрору. На гэтым тыдні рэлігійныя фанатыкі, амаль не сустрэўшы супраціву, узялі і захапілі трэці паводле колькасці жыхароў горад у Афганістане. Гэта самая моцная ваенная аперацыя талібаў пасля іхнага разгрому ў 2001-ым годзе. Ці пагражаюць гэтыя падзеі пачаткам новай вайны ў Афганістане?
Пратэставалі беларусы, украінцы, іранцы, палестынцы і не толькі. Напрыканцы выдання мы вернемся на юбілейную, 70-ую Генеральную асамблею ААН, якая была святам. Гэта была пляцоўка для выказвання наймацнейшых палітыкаў і нагода – выказацца ўсім актыўным у грамадскай сферы асобам.belsat.eu