Сіндром халопа як нацыянальная хвароба


Беларусы доўгі час не мелі ўласнае дзяржавы і мусілі прыстасоўвацца да чужое. Каб зрабіць кар’еру, «стаць чалавекам», трэба было дапасавацца да іншае культуры, звычаяў, мовы.

Праз некалькі пакаленняў прыстасавання выявіўся сіндром хваробы, якая праяўляецца ў тым, што сваё беларусам апрыёры здаецца горшым за чужое. І каб далучыцца да «вышэйшае» культуры, трэба адрачыся ад усяго свайго: вясковага ладу жыцця, мовы, нават прозвішча.

Цяжкасці сучаснага нацыя – і дзяржавабудаўніцтва вынікаюць менавіта з гэтага «сіндрому халопа» адносна «расейскага брата», з чым на ўсіх узроўнях можна сутыкнуцца ў сучаснай Рэспубліцы Беларусь.