Сілавікоў з такім сэрцам нам не хапае! Былы памежнік вучыць дзяцей-сіротаў гатаванню


Арцём Галавій – заснавальнік дабрачыннай арганізацыі «Ніткі сяброўства», якая трэці год займаецца праблемай сацыялізацыі дзяцей-сіротаў у сталіцы.

Адзін з праектаў – «Дружная кухня», дзе выхавальнікі інтэрнатаў рыхтуюць стравы, адначасова навязваючы новыя знаёмствы. Арцём Галавій ведае, як цяжка жывецца без бацькоў. Можа, таму ён і не абыякавы для лёсу іншых сіротаў.

Глядзіце сюжэт ад 12:50 хвіліны.

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»:

У сярэдняй школе № 1 Давыд-Гарадка на галовы вучням і настаўнікам можа абрынуцца столь

Нядаўна мы распавядалі пра мянчанку Надзею Туроўскую, якая амаль 9 месяцаў змагалася за драўляны дом свайго прадзеда.

Яна намагалася выкупіць будынак за любыя грошы, аднак мясцовыя ўлады нягледзячы на гэта знеслі яго падчас добраўпарадкавання гораду да «Дажынак». А пакуль чыноўнікі змагаюцца са старажытнымі будынкамі, па-за межамі іхнай увагі застаюцца нашмат больш істотныя праблемы. Напрыклад, у сярэдняй школе № 1 Давыд-Гарадка на галовы вучням і настаўнікам вось-вось можа абрынуцца столь.

Юрый Светлакоў – валанцёр, які вяртае ўсмешкі на твары хворых дзетак

Клоўн Юрый Светлакоў некалькі разоў на год за свой кошт ладзіць імпрэзы ў дзіцячай анкалогіі ў Бараўлянах, а таксама ў Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі ў Бабруйску.

Ягоная аўдыторыя – дзеці, хворыя на аўтызм, сіндром Даўна і дзіцячы цэрэбральны паралюш… Для большасці з іх – гэта адзіная магчымасць сустрэцца і наўпрост дачыняцца з артыстам. То, што робіць Клоўн Жорык, – гэта сапраўдная смехатэрапія! Станоўчы ўплыў на самых малодшых пацыентаў пацвярджаюць не толькі бацькі і адмыслоўцы цэнтру, але і шчырыя дзіцячыя ўсмешкі.