Шыкоўныя старыя здымкі з Магілёва: аўтары анталогіі шукаюць спонсараў выдання


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdnFkaXlQazktSXMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Чым дыхаў і пра што гаварыў Магілёў за апошнія паўтары сотні гадоў – у фатаграфіях. Цікаўныя да гісторыі і да фатаграфіі жыхары гораду сабраліся ў выставачнай залі Музею гісторыі Магілёва, каб у шырокім фармаце пабачыць здымкі, якія ўвайшлі ў анталогію магілёўскай фатаграфіі ў перыяд ад 1864-га года да двухтысячнага. Вялізную працу ў архівах зрабілі Аляксандр Ліцін і Ірына Савосіна.На старонках альбому – здымкі аўтарства ўдзельнікаў клубу аматараў фатаграфіі «Вясёлка». Разынка ж кнігі – кадры, зробленыя ў першай магілёўскай фотамайстэрні, заснаванай выхадцамі з дынастыі гарбароў.

ІРЫНА САВОСІНА, АЎТАРКА АЛЬБОМУ, ФОТАЖУРНАЛІСТКА:«Браты Андрэй і Рыгор Прасольныя адкрылі першае фотаатэлье (паводле пісьмовых крыніцаў), і, дарэчы, яны і сталі першымі фотажурналістамі, бо ў 1877 г. яны абодва скіраваліся на Балканы на расейска-турэцкую вайну і пасылалі здымкі ў расейскія часопісы – яны былі першыя фотакоры, пры гэтым адлюстроўвалі вайсковыя дзеянні, што наагул вялікая рэдкасць».

У руках спадарыні Савосінай – сігнальнае выданне альбому. Наклад не надрукаваны. Аўтары анталогіі шукаюць спонсараў ды маюць надзею, што, калі яны не знойдуцца сярод бізнесоўцаў, з выданнем дапаможа дзяржава.Іншыя тэмы: Мікалай Пінігін трэці раз паставіў культавы спектакль “Арт”. У Берасці паказалі тактыльныя скульптуры для людзей са слабым зрокам, а ў Заграбе наадварот паказалі карціны, створаныя інвалідамі з Харватыі ды Сербіі.Марына Вашкевіч, Аляксандра Дорская