Шыбы аўтамабіляў будуць рабіць са шкла «айфонаў»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMGZkSUJ0QVVTaEElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Тыя, хто засынаюць на сярэдзіне фільма, цяпер лёгка даглядзяць яго да канца: амерыканскія распрацоўшчыкі прэзентавалі шкарпэткі, якія ставяць фільм на паўзу адразу пасля таго, як глядач заснуў. Але для прагляду новага выпуску «Дэвайсу» яны не спатрэбяцца.

Фатаграфія з-за рога

Шатландскія інжынеры распрацавалі сістэму здымкаў нябачных абʼектаў – напрыклад, тых, што знаходзяцца за рогам. Цуд тэхнікі складаецца з лазера і камеры на аснове аднафатонных дыёдаў. Пакуль сістэма знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі – і бачыць толькі, што за рогам нешта ёсць, але неўзабаве навукоўцы прадставяць прыбор, які цалкам рэканструюе форму схаванага прадмета.

«Гарыла-шкло» – цяпер і ў «Форда»

Кампанія «Форд» распачынае пераход на новыя ветравыя шыбы ў сваіх аўтамабілях. Новае шкло будзе танчэйшае, лягчэйшае і больш трывалае дзякуючы зменам у хімічным складзе: іоны натрыю ў ім заменяць іонамі калію. Такое ж шкло выкарыстоўваецца, напрыклад, у якасці экранаў сучасных электронных прыладах. Заява была такой нечаканай, што канкурэнты нават не паспелі пачаць хвалявацца.

Электронныя шкарпэткі

Амерыканскія навукоўцы распрацавалі сістэму, якая ставіць на паўзу ўлюбёны серыял адразу як глядач засынае. Цяпер не перамотваць назад у пошуку апошняй сцэны будуць толькі тыя, хто спіць у шкарпэтках: датчыкі сну будуць схаваныя ў іх.