Каментар Шушкевіч пра ЕГУ


Станіслаў Шушкевіч распавядае чаму БДУ 1920-х быў лепшы за сучасны ЕГУ.Станіслаў Шушкевіч: Перад тым як пачаць, як б хацеў прапанаваць абмеркаваць не канфліктную сітуацыю, а тое, што мы маем, што б хацелі мець і тое, што мы згубілі ў гэтым так званым Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Я не заўважаю там ні еўрапейскасці, ні дэмакратычнасці, ні балонскага працэсу. Я быў прарэктарам па навуковай працы ў двух высокіх школах – і нідзе не бачыў, каб так пэўныя людзі паміж сабой не памірыліся на вачах у студэнтаў. Калі да гэтага даведзены ўніверсітэт, трэба разумець, што галоўка гніе.Любоў Лунёва: Пасля таго, як ЕГУ перабраўся ў Вільню ды здолеў перамагчы адміністрацыйныя ды фінансавыя цяжкасці, пачаліся нейкія скандалы, што перманентна адбываліся цягам апошніх гадоў. Чаму?Я магу казаць толькі пра адно пытанне адносна ЕГУ. Гэтак, як беларуская культура, гісторыя, філасофія ў заняпадзе, мне здавалася, што [ЕГУ] будзе вольным універсітэтам, пабудаваны дэмакратычным чынам, які падтрымлівае дэмакратычную апазіцыю. Ён ні ў якім разе не нейтральны ў палітычным сэнсе, а таксама ён за тое, каб у краіне быў дэмакратычны лад.Па-другое, ён павінен быў быць беларускім, бо ў нас няма ніводнага беларускага ўніверсітэту. Нарэшце, у 2002 годзе мяне запрасілі на 10-годдзе ЕГУ, і калі я там пабываў, я зразумеў, што там зусім не тое, пра што кажа Міхайлаў. Я пакінуў іх на той урачыстасці і сказаў: «Вы – манкурты. У вас выступаюць на ангельскай, нямецкай, італьянскай і расейскай мовах. Няма ніводнага выступлення па-беларуску».У выніку заснавальнік універсітэту акадэмік Міхайлаў стаў пачэсным рэктарам, а на ягонае месца прыйшоў амерыканец Дэйвід Полік. Прайшоў год – і зноў скандал.Я фактычна адказаў на вашае пытанне. Гэта камерцыйны праект, куды запрасілі фінансіста, які можа прыцягнуць сродкі і размеркаваць іх сярод тых, у кім ён зацікаўлены, і тых, хто зацікаўлены ў станаўленні гэтай фінансавай структуры.Фактычна забыліся, для чаго стварылі ЕГУ. Я разумею, што Полік – добры мэнэджар… Але як скандынавы заявілі ў медыях: ён зразумеў, што можна ў іншым месцы зарабіць болей – і падасца туды. Але дзе той беларускі патрыятызм, які павінен быць у такой навучальнай установе?

Прыгадайце, што рабілася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 20-х гг. XX стагоддзя: прыязджалі расейскія прафесары, якія чыталі лекцыі па-беларуску. Зараблялі нейкую дробязь, але яны мелі натхненне: яны неслі навуку, неслі культуру.

А якую навуку нясе гэты ўніверсітэт? Ведаю толькі аднаго выпускніка, які і без ЕГУ быў здатным чалавекам. А другога ня ведаю.Цяпер ёсць некалькі прэтэндэнтаў на пасаду рэктара: Тацяна Шыцова, Аляксандр Мілінкевіч і Дарыус Удрыс. Гэта можа стаць кампрамісам на гэтым этапе?Вельмі цяжка адказаць на гэтае пытанне. Я не маю прэтэнзіяў ні да адной з гэтых асобаў, але мне падаецца, што гэта ўсё – спектакль, рэжысёр якога – той самы Міхайлаў, у якога за ўсе 30 гадоў, што я яго ведаю, я заўважыў адзіны інтарэс – зарабіць добрыя грошы.Размаўляла Любоў Лунёва

Каментары