Аўтаспынам па Беларусі Што засталося ад 10-узроўневага бункеру, які СССР збудаваў на выпадак ядравай атакі


У сярэдзіне 1980-ых на заходняй мяжы Савецкага Саюзу ў лясах пачалася сакрэтная будоўля 10-узроўневага падземнага бункеру. Ён меўся служыць бяспецы савецкага камандавання на выпадак ядравай атакі, якую сацыялістычны лагер чакаў ад ЗША і НАТО.

Якія сведчанні Халоднай вайны засталіся сёння? Вядоўца праграмы «Аўтаспынам па Беларусі» Аўгіння Манцэвіч паехала ва ўрочышча Шацілкі Свіслацкага раёну да месца каманднага пункта абʼяднаных сілаў Варшаўскай дамовы і паспрабавала спусціцца пад зямлю.

У здымках выдання дапамагаў мясцовы сталкер Артур Крыштофік. На ягоным youtube-канале можаце паглядзець відэа з іншых вылазак у закінутыя месцы Беларусі.

МЯ, belsat.eu

Каментары