Аўтаспынам па Беларусі Што зашыфравана ва ўзорах на ліштвах вокнаў у Гомлі?


Існуе шмат спосабаў выказаць свае мастацкія густы і светаўспрыманне. Разьбяны дэкор у архітэктуры – адзін з іх. З яго дапамогай людзі падсвядома адлюстроўвалі мастацкія традыцыі сваёй мясцовасці і часу.

Аднак сённяшнія тэхналогіі вядуць да спрашчэння вонкавага выгляду пабудоваў, што вядзе да страты індывідуальнасці гарадоў і вёсак. А губляючы яе, мы губляем тое, чым можам быць цікавымі свету. У гэтай серыі «Аўтаспынам па Беларусі» мы едзем у Гомель, які пакуль яшчэ найбольш яскрава паказвае асаблівасці разьбянога дэкору і найперш вылучаецца сваймі ліштвамі.

У другой частцы праграмы мы наведаем мастака Сяргея Каваля з вёскі Якімава Слабада пад Светлагорскам, што на Гомельшчыне. Шмат хто называе яго дзіваком і пустэльнікам, аднак ён не звяртае ўвагі на ацэнкі і адлюстроўвае ў сваіх прымітывісцкіх карцінах тое, што падказвае яму сусвет.

Каментары