Што за дзіўныя схемы? Пад прыкрыццём «Дажынак» зносяць моцныя дамы


Указ № 100 па скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці «працуе» пяты год.

Але замест таго, каб захоўваць спадчыну, улады абіраюць іншы, прасцейшы, шлях. Навошта займацца струхлелымі будынкамі, калі можна ўсё зруйнаваць. Каб прыгажэй стала. Гісторыі вы ўбачыце ў нашых рэпартажах, а ў студыі праблему абмяркоўваюць рэстаўратар Ігар Раханскі і фотамастак Аляксандр Жарнасек, якія з’ехалі жыць падалей ад вялікіх гарадоў.